Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Беларусі плануюць узвесці 48 сучасных МТК і больш за 500 прафілакторыяў для цялят

10.02.2026

У Беларусі плануюць узвесці 48 сучасных МТК і больш за 500 прафілакторыяў для цялят

У Беларусі плануецца ўзвесці 48 сучасных МТК і больш як 500 прафілакторыяў для цялят. Аб гэтым расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Смільгінь у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

У краіне ёсць 1,7 тыс. МТК, дзе створаны сучасныя ўмовы ўтрымання, даення. На іх атрымліваюць каля 80 працэнтаў малака. "На гэтым не спыняемся. У бягучым годзе прадаўжаецца будаўніцтва гэтых аб'ектаў. Плануецца ўзвесці каля 48 малочнатаварных комплексаў", - расказаў Іван Смільгінь.

Таксама ёсць даручэнне кіраўніка дзяржавы, урада да пачатку зімовага перыяду - да 1 лістапада - перавесці ўвесь маладняк буйной рагатай жывёлы ў прафілакторыі, дзе жывёлы будуць адпаведным чынам дагледжаны, накормлены. З абласцямі адпрацаваны планы, вызначаны сельгасарганізацыі, дзе будуць будавацца такія памяшканні. Як адзначыў Іван Смільгінь, па выніках бягучага года плануецца ўзвесці больш як 500 такіх прафілакторыяў на 95,1 тыс. жывёла-месцаў.

Гаворачы аб тым, як у гаспадарках спраўляюцца з моцнымі маразамі, намеснік міністра нагадаў, што сумесна з вучонымі падрыхтаваны рэкамендацыі па рабоце ў такіх умовах. У іх ліку - перавод цялят у памяшканні, ахова ад скразнякоў, рэгулярная замена саломы, прадастаўленне жывёлам цёплай вады і малака і інш. "Калі тэхналогіі захоўваць, то падзеж будзе мінімальны", - адзначыў Іван Смільгінь.

Ён дадаў, што сельгасарганізацыі забяспечаны ў дастатковай колькасці вакцынамі як беларускай, так і замежнай вытворчасці. Зацверджаны схемы вакцынацыі. Ёсць у неабходным аб'ёме корм. Вялікая ўвага надаецца наяўнасці камбікорму для цялят.

У Мінсельгасхарчы, аблвыканкамах узмацнілі кантроль за ўтрыманнем жывёлы ва ўмовах маразоў. Створаны маніторынгавыя групы.

БелТА