Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Беларусі змяніўся пералік дакументаў для назначэння сямейнага капіталу

08.01.2020

У Беларусі змяніўся пералік дакументаў для назначэння сямейнага капіталу

З 1 студзеня 2020 года ўнесены змяненні ў пералік дакументаў, што прадстаўляюцца грамадзянамі для назначэння сямейнага капіталу і распараджэння ім (у тым ліку датэрмінова), паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Указам ад 30 снежня 2019 года нумар 492 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" унесены змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаны ўказам ад 26 красавіка 2010 года нумар 200. Вызначаны дакументы, якія патрэбны для рашэння аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу. Сродкі можна выкарыстоўваць для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылля, пагашэння запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых на гэтыя мэты, і выплаты працэнтаў за карыстанне імі. Таксама сямейны капітал можна расходаваць на атрыманне вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных установах, а таксама платных медыцынскіх паслуг.

З поўным пералікам дакументаў, неабходных для назначэння сямейнага капіталу і распараджэння ім, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Для датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу грамадзяне звяртаюцца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па месцы назначэння сямейнага капіталу або ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання). Пасля прыняцця гэтым органам адпаведнага рашэння грамадзянін з копіяй рашэння і неабходнымі дакументамі звяртаецца ў любое падраздзяленне ААТ "ААБ Беларусбанк", якое ажыццяўляе аперацыі па ўкладах (дэпазітах) "Сямейны капітал", для пералічэння сродкаў сямейнага капіталу.

Мінімальны тэрмін пералічэння сродкаў складае 31 каляндарны дзень з дня звароту грамадзяніна ў Беларусбанк, максімальны - 41 каляндарны дзень.