Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Валанцёры Расійскага Чырвонага Крыжа прыедуць у Беларусь для абмену вопытам

08.09.2022

Валанцёры Расійскага Чырвонага Крыжа прыедуць у Беларусь для абмену вопытам


7 верасня, Мінск. У канцы верасня валанцёры Расійскага Чырвонага Крыжа прыедуць у Беларусь для абмену вопытам з калегамі з Беларускага Чырвонага Крыжа. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміла намеснік генеральнага сакратара БЧК Раманія Зорына, перадае карэспандэнт.

"Беларускі Чырвоны Крыж - гэта нацыянальная арганізацыя, мы частка руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. І ў нас заключана партнёрскае пагадненне паміж Беларускім Чырвоным Крыжам і Расійскім Чырвоным Крыжам. У канцы гэтага месяца да нас прыедуць для абмену вопытам валанцёры, якія працуюць у сферы догляду пажылых людзей. Мы таксама плануем абмяняцца з расійскімі калегамі вопытам па рабоце з мігрантамі", - расказала Раманія Зорына.

Паводле яе слоў, супрацоўніцтва апошнім часам актывізавалася з прычыны неабходнасці аказваць дапамогу людзям, якія пацярпелі на тэрыторыі Украіны. "Гэта таксама магчымасць абмену інфармацыяй. Заўтра да нас прыязджаюць валанцёры ў тым ліку з Расіі для таго, каб паўдзельнічаць у нашай міжнароднай школе маладзёжнага лідара. І гэта не толькі Мінск і Масква, гэта Беларусь і Расія ў цэлым. Напрыклад, цяпер да нас прыедуць два валанцёры: адзін з Масквы, адзін з Казані", - дадала намеснік генсакратара.

Міжнародная школа маладзёжнага лідара-2022 будзе працаваць з 8 па 11 верасня. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі, Расійскага Чырвонага Крыжа і Турэцкага Чырвонага Паўмесяца. Валанцёры прымуць удзел у навучальных трэнінгах, майстар-класах і лекцыях.