Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 45 раёнах Беларусі

26.04.2025

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 45 раёнах Беларусі

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 45 раёнах Беларусі. Гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Забароны ўведзены на тэрыторыі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў Бялыніцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Кіраўскім, Клімавіцкім, Клічаўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Круглянскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Асіповіцкім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чавускім, Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці. Забаронены наведванні лясоў у Ляхавіцкім і Баранавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама ў Дубровенскім, Аршанскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці, Слуцкім раёне Мінскай вобласці.

У шасці раёнах краіны зняты абмежаванні: у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, Бераставіцкім, Свіслацкім, Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў Мінскім раёне.

На тэрыторыі астатніх раёнаў краіны ўведзены абмежаванні.

Аператыўна сачыць за данымі аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна на размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў, а таксама праз тэлеграм-бот "Лес. Забарона". Інфармацыю можна ўдакладніць і ў мясцовых лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў трэба азнаёміцца з сітуацыяй.

БелТА