Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Геаграфія

Докшыцкі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці. Яго плошча складае 2239 квадратных кіламетраў. Адлегласць паміж крайнімі кропкамі поўначы і поўдня – 55 кіламетраў, усходу і захаду – 75. 46 працэнтаў тэрыторыі займаюць лясы. У раёне бяруць пачатак і цякуць рэкі Бярэзіна, якая ўпадае ў Днепр, Вілія – прыток Нёмана, Поня і Сэрвач.

Ёсць 11 прыродных азёр: Сэрвач, Плаўна, Вольшыца, Межужол, Дамашкоўскае, Станіслаўскае, Чорнае, Маскавіца, Вішнеўскае, Медзазол, Манец.

Бярэзінскі біясферны запаведнік, размешчаны на тэрыторыі раёна, займае 40359 гектараў. Лясныя ўгоддзі займаюць плошчу 120587 гектараў.

Плошча сельгасугоддзяў раёна складае 70,7 тысяч гектараў, у тым ліку: ворная зямля – 40,6 тысячы, лугавыя землі – 29,6 тысяч гектараў. 77 працэнтаў зямель раёна займаюць супясчаные і пясчаныя глебы, 18 працэнтаў – тарфянікі, 4 працэнты – сугліністыя глебы. З карысных выкапняў у раёне ёсць торф, гліна, жвір, сапрапель.